Кратко
Где: Мінск
Когда: 07 октября 2010 - 07 октября 2010
Другие события

У «Доме Масквы» адбылося адкрыццё фестывалю "Мінск сустракае «Рускія сезоны XXI стагоддзя»

У «Доме Масквы» адбылося адкрыццё фестывалю

/Святлана Панцялеева - «Дом Масквы»/ Пры падтрымцы Камітэта міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі горада Масквы і Дзяржаўнай аўтаномнай установы горада Масквы «Культурна-дзелавы цэнтр «Дом Масквы» 7 кастрычніка ў Прадстаўніцтве ДАУ «Дом Масквы» прайшло ўрачыстае адкрыццё фестывалю «Мінск сустракае «Рускія сезоны XXI стагоддзя».

Сімвалічна, што пачатак фэсту прайшоў менавіта ў «Доме Масквы», бо дзягілеўскія «Рускія сезоны» ў свой час спрыялі ўсталяванню моды ў Еўропе на ўсё рускае. Інтэр'ер будынка «Дома Масквы», створаны ў імперскім рускім стылі, як нельга лепш спрыяў стварэнню асаблівай атмасферы падчас урачыстага вечара.

Днём, 7 кастрычніка, перад афіцыйным адкрыццём фестывалю, у «Доме Масквы» прайшла прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў сталічных СМІ. На ёй народны артыст Расіі Андрыс Ліепа падрабязна распавёў аб сваім праекце і аб творчых планах. Андрыс сардэчна падзякаваў «Дом Масквы», дзе адбылося адкрыццё фестывалю.

Падчас фестывалю адбудзецца нямала цікавых падзей. Так, у Прадстаўніцтве ДАУ «Дом Масквы» будзе працаваць выстава галоўных мастакоў праекта Ганны і Анатоля Нежных, прысвечаная «Рускім сезонам». Экспанаты выставы - гэта стылізаваныя аўтарскія эскізы: незвычайныя арнаментальныя распрацоўкі, яркія каляровыя рашэнні на аснове прац Леона Бакста, Аляксандра Галавіна і Аляксандра Бенуа, выкананыя на шаўковых палотнах з выкарыстаннем новага унікальнага прыёму друку непасрэдна на тканіны.

 У «Доме Масквы» выстава прадоўжыцца да 22 кастрычніка, і яе можа паглядзець кожны жадаючы.