Кратко
Где: Мінск
Когда: 24 июля 2009 - 24 июля 2009
Другие события

Адкрыццё Дома Масквы

Адкрыццё Дома Масквы

24 ліпеня 2009 г. у беларускай сталіцы ўрачыста быў адкрыты культурна-дзелавы цэнтр «Дом Масквы».  Адкрываў цэнтр першы віцэ-мэр Масквы Уладзімір Рэсін і выконваючы абавязкі старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька. На думку афіцыйных прадстаўнікоў абедзвюх дзяржаў  Дом Масквы закліканы падняць саюзныя адносіны на новую ступень.

Беларусь з'яўляецца адным з асноўных стратэгічных партнёраў Масквы, супрацоўніцтва з якой будуецца ў адпаведнасці з «Праграмнымі мерапрыемствамі горада Масквы і Рэспублікі Беларусь па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарна-культурнага і сацыяльнага супрацоўніцтва», якія распрацоўваюцца кожныя тры гады.

Рашэнне аб будаўніцтве Дома Масквы было прынята яшчэ ў 2007 г. Тады ж мэры дзвюх сталіц - Ю.М. Лужкоў і М.Я. Паўлаў - заклалі памятны камень. Сам будынак спраектаваны асабіста першым намеснікам галоўнага архітэктара Масквы Юрыем Грыгор'евым, у мінулым галоўным архітэктарам беларускай сталіцы, які з'яўляецца цяпер ганаровым грамадзянінам Мінску. У будаўніцтве  мінскага Дому Масквы выкарыстоўваліся беларускія будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі, але за кошт маскоўскага бюджэту. Агульны аб'ём інвестыцый склаў 536 млн. расійскіх рублёў.

Будынак зроблены ў стылі рускай сядзібы XIX стагоддзя, знешне нагадвае маскоўскую мэрыю, але, нягледзячы на класічны дызайн, аснашчаны абсталяваннем па апошнім слове тэхнікі. Дом Масквы мае шматпрофільныя функцыянальныя памяшканні павышанай камфортнасці, сучаснае офіснае абсталяванне, кінаканцэртную залу на 260 месцаў, канферэнц-залу, бібліятэку, студыйныя памяшканні, выставачныя залы, гасцініцу класа «тры зоркі», паркінг, у тым ліку падземны, прадугледжаны памяшканні прадстаўніцтваў кампаній, арыентаваных на супрацоўніцтва Масквы і Беларусі. Ёсць таксама рэстаран і кафэ.

Леанід Лабейка, Галава Прадстаўніцтва ГАУ КДЦ «Дом Масквы» ў Рэспубліцы Беларусь: «Такія культурна-дзелавыя цэнтры ствараюцца з мэтай забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва органаў выканаўчай улады горада, арганізацый і прадпрыемстваў Масквы з замежнымі партнёрамі ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай галінах. Гэта шматпрофільная структура, галоўнымі мэтамі якой з'яўляюцца рух маскоўскіх тавараў і паслуг на знешнія рынкі; прыцягненне ў Маскву замежных інвестыцый; кансалтынгавая і інфармацыйна-аналітычная дзейнасць; культурна-гуманітарная і адукацыйная работа».

У цэлым жа адкрыццё Дома Масквы пацвярджае справай гатоўнасць расійскай сталіцы выконваць узятыя абавязацельствы: сёння ў Маскве і Мінску рэалізуецца 14 ўзаемаўзгодненых інвестыцыйных праектаў будаўніцтва аб'ектаў рознага прызначэння.